Show me the waves Slaves of the sea Is there a swirl an oyster pearl inside of me ?
Водгук на паэзію Пімена Панчанкі



Сказаць дачэсна вам хачу

Паразважаўшы, я лічу:

Калі б не гаспадар Пімен,

Я б зачакаўся перамен

Ад прозы (слэш)макулатуры

На ўроках бел.літаратуры.



«Паэзія – уладар сусвету!»

Як многія казалі гэта.

Але нямногія – паэты.

Наўгул, адзіныя ў гэтым

Не бачаць: гістарычнай мэты,

Дыпломаў, славы ды канфэтаў.



Адзіныя былі так дужы,

Каб упячатаць душу ружай

У вершы, іх запоўніць светам,

Пісаць праз боль і пець пры гэтым!

Праз часу пасць прайсці, не пасць

І у хрэстаматыю папасць…



Даволі позна, ныюць вочы,

Алу чытаю да паўночы

Лёс края, рыфмаваны ў словах,

Што былі ў тысячах галоваў

І у сэрцах загаралісь маем:

«Якіх паэтаў усё жа маем!»



Прыгожа, нежна, без «заказу»

Ён сэрцам апісаў адразу:

Пяшчоту, боль, вайну і ласку,

Будзёны боль і мараў Казку,

Не «государство», а Краіну

Ды мовы прысмак журавінны.




@музыка: Мельница